Інфляцыя расце, ВУП буксуе: галоўныя выклікі беларускай эканомікі. Эфір

Анастасія Лузгіна

Анастасія Лузгіна / fecebook.com

У беларускай эканоміцы цяпер хапае тэм, якія патрабуюць уважлівай размовы. Рост ВУП запавольваецца, інфляцыя ўзмацняецца (асабліва прыкметны скачок коштаў зафіксаваны ў Гродзенскай вобласці). На фоне прагнозаў пра халодную зіму ўзрастае нагрузка на энергасістэму і бюджэт — ад кошту ацяплення да магчымых перабояў і дадатковых расходаў. Паралельна беларусам прапануюць амбіцыйны курс у бок “крыптахаба” і запуску трэцяга энергаблока АЭС, што таксама выклікае нямала пытанняў.

Тым часам нестабільна паводзіць сябе рынак бульбы, а залежнасць ад імпарту з Польшчы робіць сітуацыю яшчэ больш адчувальнай. Да гэтага далучаюцца абноўленыя параметры бюджэту і ФСАН на 2026 год — важныя рашэнні, якія паўплываюць на сацыяльную палітыку і ўстойлівасць эканомікі.
Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.

Эфір пачнецца ў 15:00 па Мінску — задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.