Вольга Лойка: вяршынства права, справядлівасць і салідарнасць — наша ідэя

Вольга Лойка / Еўрарадыё
24 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка.
Салідарнасць у нашай формуле і сістэме беларусіянізму, пабадаванага па прыкладзе сіянізму, павінна займаць галоўнае месца. Бо беларус беларусу дапаможа заўсёды — дзе б ён ні знаходзіўся геаграфічна. У нас дастаткова кампетэнцый і рэсурсаў, матэрыяльных і інтэлектуальных, і калі мы бачым, што можам нешта зрабіць для Беларусі і яе будучыні — мы гэта робім, перакананая Вольга Лойка.
Пра тое, як беларусам не згубіць сувязі паміж эміграцыяй і “вялікай зямлёй”, што важней — дабрабыт ці нацыянальныя каштоўнасці і навошта нам свой, беларускі сіянізм, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Лойка.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.