Віктар Бабарыка ўжо не лічыцца ў сваім атрадзе ў калоніі — праваабаронцы
Віктар Бабарыка / sputnik.by
Палітвязень Віктар Бабарыка незадоўга да шпіталізацыі знаходзіўся ў памяжканні камернага тыпу. Пра гэта пішуць праваабаронцы MAYDAY TEAM са спасылкай на былога вязня папраўчай калоніі №1 у Наваполацку.
Таксама экс-вязень кажа, што на Бабарыку быў моцны прэсінг з боку супрацоўнікаў калоніі. Іншым вязням забаранялі размаўляць з ім — за гэта адразу маглі пасадзіць у ШІЗА.
Бабарыка напрыканцы красавіка быў шпіталізаваны. Паведамлялася, што ў клініку яго даставілі з слядамі моцнага збіцця. Праз пару дзён з'явіліся звесткі, што Бабарыку вывезлі з клінікі. І ўжо больш за два тыдні ніякіх звестак пра экс-прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду і яго стан няма.
Паводле непацверджанай інфармацыі праваабаронцаў, на цяперашні час Віктар Бабарыка афіцыйнай больш не лічыцца ў сваім атрадзе.
Бабарыка не адзіны палітвязень, пра якога няма ніякай інфармацыі. Напрыклад, ад Мікалая Статкевіча блізкія не атрымліваюць аніякіх звестак ужо больш за 90 дзён.