Відэа знішчанай украінскімі байцамі калоны тэрарыстаў
Украінскія сілавікі не паспяваюць фіксаваць вынікі ўсіх сваіх аперацый. Вось і відэа разгрому 23 жніўня з'явілася толькі цяпер.
Як адзначае прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, калона тэрарыстаў рухалася каля пункта пропуску "Успенка" на ўкраінска-расійскай мяжы. Яна расцягнулася на 1,5 км. У калоне былі БТРы, грузавікі, браніраваныя мікрааўтобусы і легкавікі.
Украінскія памежнікі разам з падраздзяленнямі Нацыянальнай гвардыі атакавалі тэрарыстаў. У выніку боя было знішчана больш за 20 адзінак тэхнікі, забітыя 26 тэрарыстаў (пераважна чачэнцы і рускія). Адзначаецца, што з украінскага боку страт не было.
Фота — Facebook