Тэатр з "ЛНР" едзе з гастролямі ў Беларусь
Адзін са спектакляў Луганскага музычна-драматычнага тэатра, які едзе ў Беларусь / teatrnaoboronny.ru
Луганскі акадэмічны музычна-драматычны тэатр імя М.Галубовіча ў сакавіку едзе з гастролямі па гарадах Беларусі. Як паведамляе ТАСС, яны будуць прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі.
"З мэтай устанаўлення творчых сувязей, абмену досведам працы і ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва..." — патлумачыў агенцтву "в.а. міністра культуры" самаабвешчанага дзяржаўнага ўтварэння Ігар Наўрожын.
Луганск быў акупаваны Расіяй у 2014 годзе. Пасля гэтага стаў "сталіцай" "Луганскай народнай рэспублікай", якую прызналі толькі Расія, Сірыя і Паўночная Карэя. У 2022 годзе Расія яго анэксавала.