Віцебскія даішнікі злавілі маршрутчыка, які кіраваў аўтамабілем пад кайфам

Як паведамляе "Ежедневник", увечары ў працоўны час супрацоўнікі ДАІ разам з супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і процідзеянню гандлю людзьмі спынілі для праверкі аўтамабіль "Газель".



Кіроўцу даставілі ў наркалагічны дыспансер. Там лекары дакументальна пацвердзілі, што мужчына знаходзіцца пад уздзеяннем наркотыкаў.



Дарэчы, за гэтым кіроўцам значацца і іншыя парушэнні правілаў дарожнага руху: перавышэнне хуткасных рэжымаў, гутарка па мабільным тэлефоне падчас кіравання, выезд на лінію на аўтамабілі, які не прайшоў тэхагляд у належны тэрмін. А за тыдзень да здарэння супрацоўнікі аддзялення наркакантролю канфіскавалі ў кіроўцы-наркамана 630 грамаў макавай саломкі.



Фота — govorim.by