Ветлівасць у запытах да ChatGPT спрыяе глабальнаму пацяпленню
Штучны інтэлект, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Ветлівасць у запытах да ChatGPT спрыяе глабальнаму пацяпленню.
Фразы накшталт “please”, “could you” ды “thank you”, якімі вы суправаджаеце звароты да штучнага інтэлекту, маюць адчувальнае ўздзеянне на клімат. На гэта звяртае ўвагу праваабаронца Аляксей Казлюк з Human Constanta.
"Кожны ваш запыт ChatGPT апрацоўвае як набор токенаў. Дадатковыя фразы, якія не змяшчаюць інструкцыі, таксама ўлічваюцца пры апрацоўцы. У сярэднім адзін запыт — гэта прыкладна 50 токенаў. Ветлівыя звароты могуць дадаць 3-7 дадатковых токенаў.
У маштабе мільёнаў запытаў гэта можа дадаваць да 10% нагрузкі на вылічальныя рэсурсы сервераў. Адпаведна, кліматычнае ўздзеянне таксама будзе павялічвацца", — піша ён.
Вядома, хочацца быць ветлівымі нават з ШІ. Але вялікія лінгвістычныя мадэлі не маюць пачуццяў і эмоцый і не ўспрымаюць чалавечыя знакі этыкету.