Вецер у Мінску валіў прыпынкі і ламаў святлафоры
Шквалісты вецер у Мінску 14 студзеня зрываў білборды, ламаў святлафоры і прыпынкі. Фатаздымкі разбурэнняў сталі з'яўляцца ў сацсетках.
Прэс-служба МНС паведаміла, што звесткі пра пашкоджанні ад ветру паступаюць таксама з Мінскай і Гродзенскай абласцей.
"Просім усіх быць уважлівымі і асцярожнымі. Калі назіраеце моцныя парывы ветру, па магчымасці ўстрымайцеся ад выхаду на вуліцу", — перасцерагаюць ратавальнікі.