Вецер і галалёдзіца. Прагноз надвор'я ў Беларусі на 3 сакавіка

Туман в Беларуси

Туман в Беларуси / Еўрарадыё

У панядзелак, 3 сакавіка, надвор'е ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі. Месцамі пройдуць невялікія ападкі — мокры снег або дождж, у залежнасці ад бягучай тэмпературы.

Уночы і раніцай у асобных раёнах будуць назірацца слабыя туман і галалёд. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе заходні, умераны. Удзень у асобных раёнах ён узмоцніцца, парывы ​​будуць дасягаць 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўночы складзе ад -3 да +2 градусаў. Удзень слупкі тэрмометраў не будуць сыходзіць у мінус — паветра прагрэецца да +8 градусаў. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.