Вандалы апаганілі магілу Сцяпана Бандэры ў Мюнхене
Магіла Сцяпана Бандэры / Алесь Чайчыц
У Мюнхене вандалы размалявалі магілу лідара ўкраінскага нацыянальнага руху першай паловы ХХ стагоддзя Сцяпана Бандэры. Гэта заўважыў беларус Алесь Чайчыц.
— Магіла Сцяпана Бандэры ў Мюнхене, пашкоджаная вандаламі. Вырашыў яе ўпершыню наведаць, а там паліцыя і гэта відовішча, — піша Чайчыц.
Магіла Сцяпана Бандэры / Алесь Чайчыц
Сцяпан Бандэра забіты ў Мюнхене ў 1958 годзе агентам КДБ.