Вам падалося, што верасень быў надта цёплым? Так яно і было

Восень / pixabay.com
Сярэдняя тэмпература паветра ў верасні склала +15°С, што на 2,3°С вышэй кліматычнай нормы, паведамляюць сіноптыкі Гідраметцэнтра.
У выніку гэты верасень трапіў у топ-3 самых цёплых з 1945 года. Але ён усё яшчэ не дацягвае да мінулагодняга верасня, калі тэмпература была на 4,8°С вышэй за кліматычную норму.
Найцяплей за ўсё ў пачатку гэтай восені было ў Брэсцкай вобласці. Але нават у традыцыйна прахалодным Магілёве тэмпература перавысіла межы кліматычнай нормы на 2,0°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.