Валерый Сахашчык не будзе балатавацца ў Каардынацыйную Раду
Валерый Сахашчык
Валерый Сахашчык не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру ў Каардынацыйную раду. Палітык не плануе ўдзельнічаць у выбарах, якія мусяць адбыцца ў лютым.
"Ненавагодні зварот", зняты разам з Вадзімам Пракоп’евым і спікерам КР Андрэем Ягоравым, Сахашчык у каментары Еўрарадыё назваў агітацыяй за ўдзел у галасаванні, але — не болей.
Як паведамлялася раней, Каардынацыйная рада стварыла арганізацыйны камітэт па выбарах у КР трэцяга склікання.