Валанцёры: 27 сакавіка ў Мінску затрымана 236 чалавек

Затрыманне ў раёне плошчы Бангалор 27 сакавіка 2021 года / "Радыё Свабода"
Затрыманне ў раёне плошчы Бангалор 27 сакавіка 2021 года / "Радыё Свабода"

236 чалавек затрыманыя сілавікамі ў Мінску 27 сакавіка. Такую лічбу даюць валанцёры, якія дзяжураць каля сталічных РУУС. Па іх дадзеных, сярод затрыманых як мінімум — 59 жанчын, 131 мужчына, дваіх забрала хуткая, 37 чалавек адпусцілі. Дадзеныя яшчэ па 46-ці затрыманым адсутнічаюць.

Волонтёры: 27 марта в Минске задержано 236 человек
Списки задержанных / @spiski_okrestina

Па данных праваабарончага цэнтра "Вясна", усяго затрыманых у гэты дзень па краіне — 245. Праваабаронцы ўлічваюць таксама прозвішчы тых, хто прыйшоў на аплочаную экскурсію ў Наваградку — больш за 10 чалавек, а таксама затрыманых у Баранавічах, Магілёве і Салігорску.

Пры гэтым па паведамленні МУС, 27 сакавіка "ва ўсіх рэгіёнах краіны не зафіксавана ні аднаго несанкцыянаванага масавага мерапрыемства". Адкуль жа тады столькі затрыманых?

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.