Вагнераўцы ўпершыню прыехалі ў Беларусь на бронеаўтамабілях
Бронеаўтамабіль вагнераўцаў / vk.com
Вагнераўцы ўпершыню прыехалі ў Беларусь на бронеаўтамабілях, піша "Беларускі Гаюн". Іх заўважылі ў 11-й калоне, якая ў аўторак рухалася па трасе ў Магілёўскай вобласці. У яе складзе было амаль тры дзясяткі адзінак аўтатэхнікі, у асноўным розных грузавікоў. Згаданыя бронеаўтамабілі — гэта "Шчука" ("Чэкан"), якія выкарыстоўваюцца ПВК "Вагнер".
Аўтакалона рухаецца на базу вагнераўцаў каля вёскі Цэль у Асіповіцкім раёне.
Вагнераўцы ў Беларусі трэніруюць не толькі беларускае войска, тэрабарону, але і ўнутраныя войскі, розныя спецпадраздзяленні МУС ды амапаўцаў. Колькі іх ужо прыехала ў нашу краіну, невядома. Ёсць звесткі, што ў пошуках алкаголя вагнераўцы ездзяць у Асіповіцкім раёне з баявой стралковай зброяй.