Ва ўкраінскага байца за месяцы расійскага палону не зраслася параненая рука
Міхайла Дзіянаў на "Азоўсталі" / twitter.com/kozatsky_d
Ва ўкраінскага байца-абаронцы "Азоўсталі" Міхайлы Дзіянава ("Піяніста") за чатыры месяцы расійскага палону не зраслася параненая рука. Жахлівае фота апублікавала журналістка Віялета Кіртока.
"Цана палону і яскравы доказ "гуманнасці" нашых ворагаў, — піша яна ў Facebook. — ...Параненая рука не тое што не зраслася. У ёй не хапае 4-х сантыметраў косткі. Лячэнне і аднаўленне відавочна расцягнецца надоўга".
Украінскія выданні змяшчаюць здымкі іншых украінскіх ваеннапалонных, якія вярнуліся на радзіму ў выніку абмену. Некаторыя з іх нагадваюць вязняў канцлагераў, у адрозненне ад расіян, якіх вярнулі РФ.
https://www.facebook.com/violetta.kirtoka
https://www.facebook.com/violetta.kirtoka