Узяўся за “шарыкі” — мяжу закрылі: што адбываецца паміж Літвой і Беларуссю
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Тры тыдні беларуска-літоўская мяжа была зачыненая з-за метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Літву з тэрыторыі Беларусі і з-за якіх рэгулярна вымушаны быў спыняць працу аэрапорт Вільні. Здавалася, Мінск і Вільня ў выніку паразумеліся і мяжу адчынілі. Вось толькі вольным ад "шарыкаў" з кантрабандай неба было нядоўга, і вось ужо не адзін раз ад моманту адкрыцця мяжы віленскі аэрапорт спыняў працу. Дарэчы, такое адчуванне, што гэтыя метэазонды перашкаджаюць даляцець да Вільні і прыехаць у Мінск спецпрадстаўніку прэзідэнта ЗША па Беларусі Джону Коўлу…
Што ці хто замінае беларускаму рэжыму спыніць палёты метэазондаў з кантрабандай у Літву і ці спрацуе пагроза Вільні ізноў закрыць мяжу з Беларуссю? Чаму нелегальныя мігранты ізноў вярнуліся на польскую мяжу і ці чакаць аднаўлення напружанасці ў адносінах Мінска з Варшавай? Чым небяспечны мір ва Украіне на ўмовах, прапісаных у "мірным пагадненні Трампа" і ці здольныя ЗША, ЕС і Вялікабрытанія дапамагчы беларусам знайсці выйсце "з найглыбейшага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі"? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.