Пра "мірны план Трампа", "вушы" Крамля і маўчанне Лукашэнкі — эфір

Антон Пянькоўскі

Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё

Выглядае на тое, што так звані "мірны план па Украіне" Трампа быў распрацаваны не ў Вашынгтоне, а за тысячы кіламетраў ад ЗША — у кабінетах Крамля. А потым быў падсунуты Вэнсам і Уіткафам (спецпрадстаўнік Трампа па Расіі) прэзідэнту ЗША. Тое, што "план" выкліча негатыўную рэакцыю не толькі ва Украіне, але і ў большасці краін Еўропы, было прадказальна. І колькі б Келаг (спецпрадстаўнік Трампа па Украіне) ні гаварыў, што цяпер працэс урэгулявання канфлікту знаходзіцца ў дзвюх метрах ад заканчэння вайны, выглядае гэта маларэалістычным. Масква прапанаваны план і падтрымлівае, і крытыкуе. І толькі галоўны геапалітык нашага рэгіёну з Драздоў ніяк на баталіі вакол нашумелага “плана Трампа” не рэагуе…

На што разлічвалі ў Вашынгтоне, прапаноўваючы Украіне план, з якога відавочна тарчаць вушы Крамля і ці гатовы Кіеў і ЕС супрацьстаяць трампаўскаму прымусу да міра на расійскіх умовах? Што змушае маўчаць Лукашэнку і як прапанаваны "план Трампа" можа закрануць Беларусь? Чаму адкрыццё Літвой мяжы так і не прывяло да паразумення паміж Вільняй і Мінскам, а з лукашэнкаўскіх турмаў гэтым разам былі вызваленыя грамадзяне Украіны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з амерыканістам, дарадцам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антонам Пянькоўскім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.