Як пазбавіцца ад гвалту і ці толькі жанчыны становяцца яго ахвярамі? Эфір
Ірына Сідорская / Еўрарадыё
25 лістапада — Міжнародны дзень барацьбы з гендарна абумоўленым гвалтам. Здавалася б, гэтай з’яве не павінна быць месца ў нашым жыцці, але на жаль мы з ім сутыкаемся ў штодзённым жыцці. Найперш, размова ідзе пра жанчын і хатні гвалт. Але не толькі. Сёння даводзіцца казаць пра гвалт у самых розных яго формах: фізічны, псіхалагічны, палітычны. Ён не спыняецца і сутыкацца з ім даводзіцца як у Беларусі, так, як гэта не дзіўна, і за яе межамі…
Чаму варта казаць не толькі пра фізічны і хатні гвалт у дачыненні да жанчын і як яму можна супрацьстаяць? Ці магчыма вырашаць пытанні гвалту, знаходзячыся ў чужой краіне, і ці рэальна дыяспары стварыць свае іністытуцыі і механізму пакарання? Чым адметная сітуацыя з Міколам Дзядком і яго даўняй гісторыяй адносін з 16-гадовай дзяўчынай? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у 13:00.