БАТЭ разграміў “Нафтан”, “Смаргонь” выбралася з зоны стыкавых матчаў
23 лістапада прайшлі матчы 29-га тура ў Вышэйшай лізе / БАТЭ
У Барысаве БАТЭ разграміў “Нафтан” — 5:0 — і адправіў навапалачан у зону стыкавых матчаў. Галоўным героем сустрэчы стаў Уладзіслаў Яцкевіч, які аформіў хет-трык.
“Смаргонь”, дзякуючы перамозе над “Маладзечна” з лікам 1:0, выбралася з зоны стыкавых матчаў за тур да завяршэння сезона.
“Славія” ў сябе дома прайграла “Мінску” — 2:3, але датэрмінова заваявала бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату.
“Тарпеда-БелАЗ” і “Іслач” галоў не забілі — 0:0.
“МЛ Віцебск” разграміў “Гомель” з лікам 5:0 і датэрмінова заваяваў чэмпіёнскае "золата", устанавіўшы гістарычны рэкорд у новай гісторыі Беларусі. Клуб у першы год выступлення ў Вышэйшай лізе становіцца яе пераможцам!
“Дынама-Брэст” прымаў “Дынама-Мінск” і прайграў з лікам 0:2. Сталічны клуб становіцца сярэбраным прызёрам чэмпіянату.
22 лістапада стала вядома, што “Слуцк” пакідае Вышэйшую лігу.
Вынікі 29-га тура:
Становічша ў чэмпіянаце: