Няспраўджаныя чаканні: як дапамагчы былым палітвязням атрымаць… свабоду?

Ганна Маціеўская

Ганна Маціеўская / Еўрарадыё

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, інфармуючы аб прызначэнні Коўла спецпрадстаўніком па Беларусі, паведаміў пра тое, што рыхтуецца да вызвалення новая група беларускіх палітвязняў. Дамагчыся вызвалення 50 чалавек плануе Коўл, заявіў Трамп. І гэта навіна, безумоўна, радуе беларусаў, хоць вызвалення яшчэ няма. Але радасць хуткага вызвалення новых палітвязняў ставіць пытанні: што іх чакае ў выпадку дэпартацыі? Бо як паказвае досвед вязняў з папярэдняй дэпартаванай групы, ні абысці Дублінскі рэгламент, ні хаця б хутка вырашыць пытанні з легалізацыяй у Літве не атрымліваецца. Насуперак і чаканням, і абяцанням палітыкаў.

Ці было чаканым тое, што справіцца з Дублінскім рэгламентам у беларускіх палітыкаў, юрыстаў і палітвязняў не атрымаецца і ці ёсць выйсце з гэтай сітуацыі? Што варта было б зрабіць ужо сёння, каб новыя вызваленыя вязні пасля дэпартацыі не апынуліся ў сітуацыі, з якой сутыкнуліся іх папярэднікі? Як вырашаць пытанні булінга ў школе і як пабудаваць інстытут рэпутацыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай у 15:00. Праграма выходзіць у серады, раз на тры тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.