Ураган у Расіі: вецер валіць дрэвы і зрывае дахі з дамоў
Наступствы стыхіі ў Расіі / Скрыншот
У так званым Кузнецкім басейне Расіі лютуе ўраган. Вецер зрывае дахі з дамоў і валіць дрэвы.
Мясцовыя медыі перадаюць, што ў Новакузнецку пад дрэвамі апынуліся людзі. Адтуль жа паведамляюць, што жанчыну, якая ішла па вуліцы, траўмаваў бігборд, які ўпаў са сцяны гандлёвага цэнтра.
Відэа адтуль глядзіце ў тэлеграм-канале Еўрарадыё.