Урад Польшчы вырашыў закрыць мяжу з Беларуссю — Туск

Мяжа Польшчы, ілюстрацыйнае фота

Мяжа Польшчы, ілюстрацыйнае фота / s13.ru

У ноч з чацвярга на пятніцу Польшча цалкам закрые мяжу з Беларуссю. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск.

Закрыццё межаў ён звязаў з беларуска-расійскімі вайсковымі вучэннямі "Захад-2025", якія пачынаюцца ў пятніцу. Кіраўнік польскага ўрада назваў гэтыя вучэнні агрэсіўнымі і адзначыў, што яны будуць праходзіць недалёка ад польскай мяжы. Паводле яго, мэтай вучэнняў з'яўляецца Сувалкаўскі калідор, хаця пакуль адбываецца толькі імітацыя дзеянняў.

"Мы сутыкаемся з ростам колькасці правакацый з боку Расіі і Беларусі. У сувязі з гэтым мы закрыем мяжу з Беларуссю, уключаючы чыгуначныя пераходы /.../ апоўначы з чацвярга на пятніцу", перадае onet.pl словы Туска.

Суседнія з Беларуссю краіны з насцярожанасцю ставяцца да беларуска-расійскіх вучэнняў пасля лютага 2022 года. Тады пасля такіх жа вучэнняў расійскія войскі пачалі шырокамаштабную агрэсію супраць Украіны, у тым ліку з беларускай тэрыторыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.