Уначы ў Оршы гарэў электрацягнік
У Оршы гарэў электрацягнік. Здарэнне адбылося 21 снежня пасля 3-й гадзіны ночы. У той час цягнік быў на запасным пуці станцыі "Орша-Цэнтральная". Агонь пашкодзіў кабіну машыніста і месцы для сядзення пасажыраў. Ніхто з людзей не пацярпеў, паведамляе прэс-служба МНС.
Спецыялісты высвятляюць прычыну ўзгарання.
На месцы здарэння / vitebsk.mchs.gov.by