Уначы ў Мінску сутыкнуліся трамвай і легкавы аўтамабіль (фота)
У Мінску апоўначы сутыкнуліся трамвай і легкавы аўтамабіль. Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліцы Пляханава і праспекта Ракасоўскага. Як інфармуе сайт onliner.by, верагодна трамвай урэзаўся ў заднюю частку легкавіка, у яго адарвала бампер. Была пашкоджаная і бар'ерная агароджа.
Па некаторых звестках, кіроўца аўтамабіля рухаўся на чырвонае святло, што і стала прычынай аварыі. Людзі, якія былі ў трамваі, не пацярпелі. Затрымка ў руху транспарту склала 10 хвілінаў.
Фота: onliner.by