Уначы ў Мінску ліквідавалі наступствы камунальнай аварыі
Рамонт цепласеткі (ілюстрацыйнае фота) / minsknews.by
Уначы ў Мінску ліквідавалі наступствы камунальнай аварыі. Без цяпла і гарачай вады былі амаль два дзясяткі жылых дамоў і Дом інваліда ў Партызанскім раёне.
Пра аварыю "Мінскэнерга" паведаміла ў аўторак каля 22-й гадзіны. Яе прычынай назвалі "пашкоджанне на ўчастку квартальнай сеткі". Участак цепласеткі быў пашкоджаны "падчас раскопак" у раёне Геалагічнага праезду.
Меркавалася, што гарачая вада і цяпло ў дамах па вуліцах Геалагічнай і Карвата з'явіцца толькі да 5-й гадзіны раніцы. Але гэта ўдалося зрабіць на дзве гадзіны раней.