Уначы ў Магілёве легкавік пратараніў слуп, загінуў кіроўца
Трагічнае здарэнне адбылося на вуліцы Чалюскінцаў.
Як паведамляе прэс-служба МНС, кіроўца "Нісан-Прэм'ера" не саўладаў з кіраваннем, з'ехаў на абочыну і сутыкнуўся са слупом. У выніку 23-гадовы кіроўца, жыхар Магілёва, загінуў. У аўтамабілі ён знаходзіўся адзін.

Фота — mchs.gov.by