Уначы ў аўторак у Беларусі месцамі чакаюцца замаразкі
Некамфортнае надвор'е ў траўні / delfi.lv
Уначы ў аўторак, 14 траўня, на паўднёвым усходзе Беларусі чакаюцца замаразкі (да -3). Па краіне ў начныя гадзіны — ад +1 да +7, у дзённыя гадзіны — 13-19 цяпла. Будзе пераважна без ападкаў, як і ў сераду.
15-16 траўня замаразкі (да -2) прагназуюцца месцамі на Палессі.
Жыхары Клецка назіралі казачны закат / t.me/kleck_bel/