Уначы туман, удзень дажджы — прагноз надвор'я ў Беларусі на чацвер
Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У чацвер, 29 траўня, у Беларусі чакаецца пераважнаа воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 11-16 градусаў цяпла, удзень чакаецца +17..+23 градусы.
Апошнія дні траўня будуць воблачныя з праясненнямі. Удзень прагназуюцца дажджы з навальніцамі, пры навальніцах чакаецца парывісты вецер. Максімальная тэмпература будзе да +24 градусаў — столькі прагназуюць па паўднёвым захадзе Беларусі.
Прагноз надвор'я на 29 траўня / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 29 траўня / Белгідрамет