Уначы 9 траўня амаль па ўсёй Беларусі будуць замаразкі
У Беларусі халоднае надвор'е / Euroradio
Сіноптыкі абяцаюць у чацвер у Беларусі халоднае, але без істотных ападкаў, надвор'е. Уначы 9 траўня амаль па ўсёй краіне будуць замаразкі — да -5 градусаў (у Мінску — 2-4 марозу). Пераважна на Брэстчыне ў начныя гадзіны прагназуецца 1-5 цяпла. У дзённыя гадзіны будзе ад +9 да +15 (на паўднёвым захадзе — да +17).
10 траўня ападкаў стане больш, магчымыя і навальніцы. Але замаразкі ўжо не прагназуюцца.
vk.com/belgidromet