Уладзімір Цэслер: хай у беларусаў будзе тая ідэя, якую яны сабе самі сфармулююць

Уладзімір Цэслер / Еўрарадыё
5 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — мастак, дызайнер Уладзімір Цэслер.
У любой нацыі на пэўным гістарычным этапе мусіць быць свая нацыянальная ідэя. Тое, што вядзе да краіны яе мары, дапамагае будаваць дзяржаву і свой дабрабыт. Беларусы таксама мусяць нарэшце сфармуляваць сваю ідэю — ідэю, у якой адлюструецца Беларусь іх мары. І хай гэта будзе такая ідэя, якой хочуць самі беларусы. Вось толькі прыйсці яна павінна не з “народных глыбінь”, а мусіць быць прапанаваная тымі людзьмі, у якіх сапраўды ёсць бачанне таго, як лепш пабудаваць беларускую нацыянальную дзяржаву, перакананы Уладзімір Цэслер.
Пра тое, як мастацтва ўплывае на фармуляванне нацыянальнай ідэі, ці існуе падзяленне нацыі сёння і ў чым місія творцаў, якія вымушаныя былі пакінуць Айчыну, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладзімірам Цэслерам.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.