Улады Варшавы спрабуюць вярнуць памяшканне, занятае прасторай "Робім Разам"
Сяргей Бульба / Еўрарадыё
Гарадскія ўлады Варшавы прымаюць меры па вызваленні памяшкання, дзе знаходзіцца беларуская прастора "Робім Разам" Сяргея Бульбы. Пра гэта рэдакцыі Еўрарадыё паведамілі ў аддзеле культуры і прасоўвання сталічнага раёна Срудмесце:
"Тэрмін дзеяння дамовы арэнды памяшкання па адрасе плошча Канстытуцыі, 6 скончыўся ў кастрычніку 2024 года. У цяперашні час памяшканне занята без юрыдычнага дакумента, і запазычанасць былых арандатараў расце. Таму прымаюцца меры па вызваленні памяшкання".
Там таксама дадаліі, што запазычанасць былога арандатара ў цяперашні час перавышае 68 000 злотых (больш за 17 тысяч долараў).