Улады Ужгарада назвалі вуліцу ў гонар Кастуся Каліноўскага
Графіці ў Бахмуце і беларускія добраахвотнікі / t.me/belwarriors/
Улады Ужгарада назвалі вуліцу ў гонар Кастуся Каліноўскага, паведамляе ініцыятыва "Вольная Беларусь". Адначасова ў Мікалаеве адна з вуліц перайменавана ў гонар загінулага беларускага добраахвотніка Яўгена Логінава ("Мальдэр").
Рэжым Лукашэнкі змагаецца з памяццю пра Каліноўскага, а ўкраінцы шануюць кіраўніка вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў.
Тым часам у Харкаве перайменавалі вуліцу і бульвар, якія з савецкіх часоў насілі імя лётчыка Сяргея Грыцаўца (1909 — 1939), ураджэнца Беларусі, двойчы героя Савецкага Саюза.