Украінскія спецслужбы атакавалі аб'екты ВПК у Калінінградзе

Калінінград / Canva

Калінінград / Canva

У ноч на суботу агенты ГУР атакавалі прамысловую электрападстанцыю ў Калінінградзе, піша "Украінская праўда" са спасылкай на крыніцу ў Галоўным упраўленні разведкі Украіны. У выніку поўнасцю спынены пастаўкі электраэнергіі да спажыўцоў, у прыватнасці да аб'ектаў расійскага ВПК і ВС Расіі, размешчаных непадалёк.

Паведамляецца, што ўкраінскія разведчыкі злілі астуджальную вадкасць з сілавога трансфарматара падстанцыі, а затым падпалілі яго. Страты для Расіі склалі амаль 5 мільёнаў долараў. Крэмль сітуацыю пакуль не каментаваў.

Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман лічыць, што дыверсію ўкраінскіх спецслужбаў у Калінінградзе нельга назваць тыповай.

"Да апошняга часу Калінінградская вобласць не знаходзілася ў цэнтры іх увагі. Цяпер жа, у кантэксце будучых вучэнняў "Захад-2025" Кіеў дэманструе, што здольны праводзіць дыверсіі і на тэрыторыі стратэгічна важнага для Расіі Балтыйскага рэгіёну. Тым самым Маскве даюць зразумець, што агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі ў межах будучых вучэнняў могуць мець непрыемныя наступствы для Калінінградскай вобласці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.