Украінскія байцы капалі акопы і знайшлі старажытныя амфары
Байцы аднаго з падраздзяленняў адэскай тэрытарыяльнай абароны капалі акопы і знайшлі старажытныя амфары. На загад камандзіра каштоўныя знаходкі яны сабралі і перадалі ў Адэскі археалагічны музей Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.
Папярэдне амфары датаваныя 4-5 стагоддзямі да нашай эры.
Знаходкі ўжо вывучаюць / facebook.com