Украінцы лічаць Беларусь аўтарытарнай краінай, а Лукашэнку — нелегітымным

Дадзеныя апытання сярод жыхароў Украіны

Дадзеныя апытання сярод жыхароў Украіны / pixabay.com

Амаль 60% апытаных украінцаў лічаць, што Беларусь — цалкам аўтарытарная краіна. Такія вынікі прадставіў Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера", прэзентуючы спецыяльнае апытанне сярод жыхароў Украіны на 4-м Астрожскім форуме ў Львове.

Так лічыць 58,27% украінцаў, яшчэ 22,24% — што Беларусь у асноўным аўтарытарная краіна.

Украинцы считают Беларусь авторитарной страной, а Лукашенко — нелегитимным

Пры гэтым 36,77% рэспандэнтаў мяркуюць, што Беларусь — залежная дзяржава, якая знаходзіцца пад поўным кантролем Расіі.

Украинцы считают Беларусь авторитарной страной, а Лукашенко — нелегитимным

Пераважная большасць украінцаў лічыць, што Аляксандр Лукашэнка не з’яўляецца легітымным прэзідэнтам Беларусі.

Украинцы считают Беларусь авторитарной страной, а Лукашенко — нелегитимным

Пры гэтым пазнавальнасць Святланы Ціханоўскай крыху знізілася, хоць яна ўсё яшчэ застаецца вядомай фігурай беларускай палітыкі.

Украинцы считают Беларусь авторитарной страной, а Лукашенко — нелегитимным

А вось ідэя цалкам спыніць адносіны з лукашэнкаўскай Беларуссю сярод украінцаў перастала быць папулярнай. Пры гэтым колькасць тых, хто падтрымлівае дэмакратычныя сілы Беларусі, застаецца прыблізна на адным узроўні ўжо тры гады.

Украинцы считают Беларусь авторитарной страной, а Лукашенко — нелегитимным

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.