Украіна ўдарыла "Хаймарсам" па кафэ, дзе хацелі святкаваць 10-годдзе "ДНР"
Будынак рэстарана пасля атакі / dontel
Украіна атакавала пры дапамозе HIMARS рэстаран у Данецку, дзе рыхтаваліся да святкавання 10-годдзя стварэння так званай "ДНР". Сёння ў гэтым кафэ мусілі прайсці спецыяльныя мерапрыемствы.
Падрабязнасці атакі першымі паведамілі расійскія выданні. Паведамляецца пра аднаго загінулага і чацвярых параненых.
Мяркуючы па фота будынка, атака трапіла прама ў цэль: рэстаран цалкам разбураны.