Украіна планавала пачаць наступ 30 красавіка — Newsweek
Украіна планавала пачаць контрнаступ 30 красавіка / facebook.com/GeneralStaff.ua
Украіна планавала пачаць контрнаступ 30 красавіка. Пра гэтую дату піша часопіс Newsweek, спасылаючыся на сакрэтныя дакументы Пентагона і амерыканскай разведкі, "злітыя" ў сеціва.
Менавіта да 30 красавіка УСУ планавалі атрымаць большую частку зброі, абяцанай Захадам.
Раней The Washington Post паведаміла, што контрнаступ, запланаваны на вясну, давялося адкласці праз умовы надвор'я, павольныя пастаўкі абсталявання, недахоп боепрыпасаў і злівы сакрэтных дакументаў.
Раней прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль казаў, што контрнаступ можа пачацца ўлетку.
Каментуючы "злівы" ў СМІ, сакратара РНБА Аляксей Данілаў заявіў, што толькі Украіна прымае рашэнне пра контрнаступ і ніхто, акрамя кіраўніцтва краіны, не ведае, дзе і як менавіта ён будзе адбывацца. Па ягоных словах, на сёння даты контрнаступальнай аперацыі яшчэ не вызначаныя.