Украіна мае патрэбу ў значным павелічэнні паставак узбраенняў — Столтэнберг
Енс Столтэнберг / Reuters
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заклікае да значнага павелічэння паставак узбраенняў для Украіны. Ён лічыць, што цяпер "паваротны момант у вайне", піша Reuters.
Столтэнберг пацвердзіў, што краіны NATO праводзяць кансультацыі па пытанні адпраўкі ва Украіну танкаў і іншых сучасных відаў узбраенняў. "Пуцін павінен усвядоміць, што не можа перамагчы на полі бою", — дадаў генеральны сакратар.
"Калі мы хочам мірнага рашэння шляхам перамоваў заўтра, нам трэба даць больш зброі сёння", — падкрэслівае Енс Столтэнберг.