Уцякаючы ад ДАІ, "Фальксваген Пасат" перакуліўся

Экіпаж ДАІ Гродзенскага аблвыканкама каля Юбілейнага возера загадаў спыніцца вадзіцелю аўтамабіля "Фальксваген Пасат" для праверкі дакументаў. Аднак кіроўца аўто рэзка павялічыў хуткасць і паспрабаваў уцячы ў бок Гродна, паведамляе БЕЛТА.



Кіроўца ігнараваў неаднаразовыя патрабаванні інспектараў спыніцца, небяспечна манеўраваў, спрабуючы сысці ад пагоні. Толькі дзякуючы шчаслівай выпадковасці нікога не аказалася на шляху парушальніка.



Перад горадам, пры павароце на вялікай хуткасці направа, у аўтамабіля адвалілася кола, і аўтамабіль перакуліўся. Кіроўца і пасажыр "Фальксвагена" не пацярпелі.



Фота — БЕЛТА