У Жыткавіцкім раёне легкавік трапіў пад фуру, загінуў кіроўца
На месцы аварыі / t.me/uvdgomel/
У Жыткавіцкім раёне легкавік трапіў пад фуру. Здарэнне адбылося 31 ліпеня каля 13:30 на 300-м кіламетры аўтадарогі М-10 "Мяжа РФ — Гомель — Кобрын". Ford Expedition, які ехаў з боку Лунінца, нечакана выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне з грузавіком DAF.
Як паведамляе гомельская міліцыя, 22-гадовы кіроўца легкавіка загінуў. Аўтамабілі загарэліся. Пра тое, у якім стане знаходзіцца 65-гадовы кіроўца грузавіка, не паведамляецца.