У выніку расійскага ўдару загінулі трое дзяцей з адной сям'і

Спасатели разбирают завалы после российского налёта 25 мая / ДСНС Украіны
У выніку расійскага ўдару па Жытомірскай вобласці ўночы на 25 траўня загінулі трое дзяцей з адной сям'і. Іх бацькі выжылі, але таксама пацярпелі ад налёту — яны цяпер у лякарні.
Загінулыя — васьмігадовы Станіслаў, 12-гадовая Тамара і 17-гадовы Раман Мартынюк — жылі ў горадзе Корастышаў і вучыліся ў ліцэі №1 — у трэцім, шостым і 11-м класе. "У Ромы праз лічаныя дні павінен быў прайсці выпускны — дзень, якога ён чакаў з надзеяй і марамі. А ў яго малодшых брата і сёстры наперадзе было яшчэ столькі першых званкоў, экскурсій, святаў, адкрыццяў, шчаслівых момантаў дзяцінства… Але ўсё гэта абарвала вайна", — паведамляецца на старонцы навучальнай установы ў фэйсбуку.
Стан маці загінулых ліцэістаў урачы ацэньваюць як цяжкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.