У Вільні працуе інтэрактыўная выстава "Паўстанцы 1863–1864 гадоў"
Кастусь Каліноўскі / budzma.org
У Вільні ў палацы Вялікіх Князёў працуе інтэрактыўная выстава "Паўстанцы 1863–1864 гадоў". Яна складаецца з 16 павільёнаў і мультымедыйнага купала ў гонар Кастуся Каліноўскага — аднаго з кіраўнікоў паўстання. Выстава працуе да 18 траўня. Уваход на яе вольны, паведамляе budzma.org.