У Вільні на тэрыторыю пасольства Беларусі кінулі бутэлькі з фарбай
У Вільні па тэрыторыю пасольства Беларусі кінулі дзве шкляныя бутэлькі з фарбай. Адна з іх разбілася. Паліцыя высвятляе ўсе абставіны здарэння.
Як паведамляе lrytas.lt, акцыя каля пасольства адбылася каля 9-й гадзіны раніцы 26 траўня.
На тэрыторыі знайшлі стужкі з гайкамі. У адных СМІ паведамляецца, што яны чырвона-белыя, у іншых — чорна-белыя.