У Віцебску ў аварыю трапіла маршрутка, пацярпелі пасажыры
Увечары ў аўторак у Віцебску ў аварыю трапіла маршрутка, пацярпелі пасажыры. Траіх чалавек, якія атрымалі цялесныя пашкоджанні (ім 29, 37 і 44 гады), завезлі ў медустанову.
Як паведамляе віцебскае ДАІ, 35-гадовы кіроўца Mercedes Benz пры пад'ездзе да скрыжавання не вытрымаў бяспечную дыстанцыю, у выніку чаго маршрутнае таксі наехала на аўтамабіль Lexus, які стаяў наперадзе.
На месцы ДТЗ / vk.com/vitebsk__jai