У Віцебску лавілі ваўкоў, якія ўцяклі з заапарка, а мясцовыя жыхары не ведалі
Злоўлены воўк / facebook.com/zhanna.zhalevich
У Віцебску лавілі ваўкоў, якія ўцяклі з заапарка. Пры гэтым мясцовыя ўлады вырашылі не палохаць жыхароў горада і нічога ім пра здарэнне не паведамілі, піша ў Facebook валанцёрка Жанна Жалевіч.
У пятніцу з заапарка збеглі два маладыя канадскія ваўкі — брат і сястра. Першага хутка злавілі, а вось маладую ваўчыцу змаглі злавіць толькі праз 4 дні. Мінулай ноччу яна трапіла ў адну з трох расстаўленых на беразе Дзвіны пастак.