У Віцебску адбылося лабавое сутыкненне легкавікоў, загінула жанчына

Як інфармуе прэс-служба МНС, у аварыю патрапіў аўтамабіль таксі, кіроўца якога атрымаў траўмы, але самастойна выйшаў з салона. У іншым легкавіку знаходзіліся 4 чалавекі. Загінула 30-гадовая жанчына, яшчэ адна пасажырка шпіталізаваная. У бальніцы з траўмамі апынуўся 6-гадовы сын кіроўцы, сам вадзіцель не пацярпеў.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца разбіральніцтва.

Пад Смалявічамі ў выніку аварыі загінула 4-гадовае дзіця

Фота — МНС