У Венесуэле пасажырскі аўтобус трапіў пад фуру, загінулі 9 чалавек

Аўтобус сутыкнуўся з фурай у Венесуэле. У выніку загінулі мінімум дзевяць чалавек, яшчэ 28 атрымалі траўмы. Пра гэта піша Puente Guarico.
ДТЗ адбылося ў штаце Гуарыка. Аўтобус з пасажырамі ўрэзаўся ў грузавы аўтамабіль, з'ехаў у кювет і перакуліўся.
#TragediaCalabozo #Guárico en la vía d la represa choque gandola y encava heridos/fallecidos @trafficGUARICO @PUENTECalabozo @FPerezInfante pic.twitter.com/V655T5WbPz
— Puente Guarico (@PUENTEGuarico) 26 октября 2017 г.
На месцы аварыі працуюць пажарныя і выратавальнікі. Прычыны сутыкнення пакуль невядомыя.