У вас ёсць праблемы з Apple Pay? Вось што раіць Нацбанк

ApplePay

ApplePay / unsplash

Нацбанк параіў беларусам, якія сутыкнуліся са збоямі ў працы Apple Pay, карыстацца нацыянальнымі плацёжнымі сэрвісамі.

Гаворка ідзе пра сэрвісы БЕЛКАРТ PAY і E-pos. За іх працу адказвае Нацыянальны банк.

"Беларускія банкі не могуць прама ўплываць на палітыку і аперацыйныя рашэнні замежных плацежных сэрвісаў", — сказаў БелТА начальнік Галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій банка Антон Падрэз.

Аднак ён паабяцаў, што банкі паспрабуюць мінімізаваць нязручнасці для сваіх кліентаў і аднавіць магчымасць выкарыстання сэрвісу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.