У Валожынскім раёне гарэў будынак чыгуначнай станцыі

Пажар пачаўся на гарышчы будынка

Пажар пачаўся на гарышчы будынка / Кадр з відэа

У Валожынскім раёне гарэў будынак чыгуначнай станцыі Багданаў (Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі). Як пішуць ратавальнікі, ніхто з людзей не пацярпеў. На графік руху цягнікоў здарэнне не паўплывала.

Пажар пачаўся ў аўторак у 05:14 на гарышчы будынка. На месцы працавалі 8 аўтацыстэрнаў і 2 аўталесвіцы. Агонь пашкодзіў дах па ўсёй плошчы. Праца чыгуначнай станцыі прыпыненая.

Прычына ўзгарання высвятляецца.

У Валожынскім раёне гарэў будынак чыгуначнай станцыі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.