У Турцыі знайшлі цела загінулай беларускі і яе сына
Беларуска Аляксандра Акпінар з мужам і сынам
Пасля землятрусу ў Турцыі знайшлі цела загінулай беларускі Аляксандры Акпінар і яе сына Алі Кемаля. Гэта пацвердзіў МЗС Беларусі.
Аляксандра жыла з мужам і дзіцем у Хатаі. Муж беларускі, грамадзянін Турцыі, таксама загінуў.
Раней у Турцыі былі знойдзеныя целы яшчэ адной беларускі, яе мужа і дваіх дзяцей. Усяго колькасць загінулых у выніку землятрусаў раніцай 11 лютага перавысіла 24 150 чалавек.